Пераможцаў будуць вызначаць у некалькіх намінацыях: ацэняць лепшае аздабленне двара, лепшае аздабленне ўстановы адукацыі, лепшае святочнае аздабленне фасада кватэры (лоджыі, акна, балкона). Яшчэ сярод наміцацый – лепшае аздабленне ўстановы здравааховы, культуры, прадрыемства гандлю і грамадскага харчавання, прамысловага прадпрыемства і аб’ектаў, што абслугоўвае ЖКГ.

Удзельнічаць могуць юрыдычныя і фізічныя асобы, якія пададуць заяўку да 17 снежня па электроннай пошце arh@vileyka.minsk-region.by або ў пісьмовым выглядзе на адрас: Вілейка, вуліца Партызанская, 40, кабінет 6.

Журы ацэніць аб’ём навагодняга аздаблення, яго ўнікальнасць, выкарыстанне сучасных экалагічных матэрыялаў, ілімінацыю, падсветку.

Вынікі падвядуць да 22 снежня. Пераможцы атрымаюць дыпломы.