У гэтым матэрыяле мы вас пазнаёмім з 12 апошнімі ўдзельнікамі. Пасля гэтага, 19 снежня, пачнецца галасаванне, якое прадоўжыцца да 26 снежня. 

А 26 снежня мы аб’явім пераможцу акцыі па версіі газеты і таго, хто атрымае прыз глядацкіх сімпатый у выніку галасавання на сайце. 

Усім поспеху. 

А пакуль удзельнік № 25 

Аляксандр і Аза.

На жаль, Аляксандр, гаспадар хаскі Азы, не напісаў, хто на фотаздымку разам з гадаванцам, але можна здагадвацца. Праўда? 

Удзельнік № 26

Ангеліна і Фіфі.

Фіфі прыехала ў Беларусь з Іспаніі.

Яе гаспадыня Ангеліна піша:

— Нашай дзяўчынцы 4 гады. Яна актыўная, вясёлая, і вельмі любіць гуляць. Кожны раз яна бяжыць за цацкай, зносячы ўсё на сваім шляху. З нашай сям’і яна больш за ўсё прывязаная да бацькі. Кожную ноч гэтая гарэза залазіць у ложак і спіць побач з ім.
Яшчэ з ёй можна насмяяцца ўдосталь. Яна так смешна крывіць пыску, калі гладзяць яе жывот. Не ведаю, як бы я жыла без гэтага маленькага камячка шчасця!

SONY DSC

SONY DSC

Удзельнік № 27

Надзея і Кося 

Кося жыве ў сям’і Надзеі ўжо пяь гадоў. Любімыя словы ў сабакі: «Есці» і » «Гуляць». Фота зробленае падчас летняга адпачынку. А вас слабо так закруціць язык слімаком?

Удзельнік № 28 

Варвара і Дэя. 

Гаспадары аўчаркі Дэі даслалі разам з фотаздымкам наступную гісторыю:

— Як Дэя ў нас з’явілася – гэта асобная гісторыя. І дарэмна я хвалявалася наконт дзяцей – з імі яна выдатна пасябравала. Гэта нямецкая аўчарка вельмі любіць ласавацца агароднінай і садавіной. Для яе гэта карысны дадатак да асноўнага меню. Калі надыходзіць час збіраць ураджай на дачы – толькі і глядзі, каб не празяваць. Выспелі яблыкі, грушы – сабака тут як тут. Моркву выбірае і выкопвае самую буйную. Хіба толькі цыбулю, гарбузы і кабачкі не чапае… Напэўна, Дэя лічыць нас абібокамі і не разумее, чаму ўраджай не збіраецца, калі ён ужо выспеў.

А нядаўна мы пасадзілі вінаград “Мінскі ружовы”. І выспела толькі адна гронка. Ці трэба расказваць, як чакалі, каб яго пакаштаваць?

– Ну, яшчэ крышачку… І сонейка выдатна прыгравае… Няхай дзянёк-другі ягады павісяць і нальюцца салодкім сокам і водарам, толькі і прыгаворвалі.

Ды толькі і падумаць не маглі, што да густу Дэі наконт садавіны-агародніны дабавяцца яшчэ і ягады! Тым больш што яна не звяртала на вінаграднік аніякай увагі… Раніцай мы ўбачылі задаволенага чатырохногага сябра і пустэчу замест вінаграднай гронкі.

Але даруецца ёй усё. А ягады былі і сапраўды смачныя – у гэтым мы пераканаліся на наступны год.

Удзельнік № 29

Граф і Ігар.

Гэта гісторыя асаблівая і кранальная. Бо ў Графа няма гаспадара і ён хоча праз удзел у гэтым конкурсе знайсці свайго гаспадара. Прыгледзьцеся, можа вы як раз шукаеце такога сабаку?

Ігар напісаў нам:

— Гэта Граф і я, Ігар. Яго гісторыя не самая вясёлая. Была будоўля і там быў ахоўнікам прыгажун Граф. Ды толькі будоўля скончылася, будаўнікі з’ехалі, а Граф… застаўся. Стараннямі добрага чалавека — куратара Графа Дашы, сабака апынуўся ў мяне на ператрымцы. Ён — выдатны ахоўнік, разумны, чулы вартаўнік. Граф шукае гаспадара і дом, якіх будзе ахозваць і абараняць верай і праўдай. Было б выдатна, каб Граф выйграў у конкурсе са сваім сапраўдным гаспадаром, і прыз з’ехаў з ім у яго пастаянны дом!

Удзельнік № 30

Яўген і Злата.

Фота і гісторыю даслала нам у рэдакцыю сястра Яўгена Алена:

— Злата сабака пароды «маскоўская вартаўнічая». З выгляду яна вельмі грозная абаронца, якая не дасць у крыўду ні сябе, ні сваіх гаспадароў. А на самай справе — ласкавы член сям’і. Яна, як і ўсе, вельмі любіць смачна паесці. Таму ніколі не саромеецца зазірнуць у пакет з крамы, а раптам што-то атрымаецца сцягнуць? У сезон ягад яе любімы занятак самастойна спусташаць галінкі ягадных кустоў, тым самым дапамагаючы гаспадарам збіраць ураджай. А за печыва, здавалася б, гатовая душу прадаць. Злата ўдзельнічае ў выставах, мае прызы і ўзнагароды. Ну і вядома ж, усеагульная любіміца!

Яўген і Злата

Яўген і Злата

Удзельнік № 31

Арні і Нікадзім

Арні — любімчык, прыгажун і разумнік! Яму ўжо сем гадоў, а ён, як шчанюк, круціць вушастай галавой, калі слухае гаворку пра сябе. На фота — як раз такі момант.

Удзельнік № 32 

Іна і Шокі.

Удзельнік № 33

Марго і Ганна. 

Маргоша — сабака пластылінавы. Чаму? 

— Маргоша —  мяккая, пяшчотная, прыязная. Вельмі любіць, каб яе насілі на руках, жмякалі і ціскалі, таму і атрымала такую мянушку — пластылінавая, — кажа гаспадыня Ганна. 

Удзельнік № 34 

Воля і Райт.

А гэты ліст прыляцеў да нас з Гародні:

— Мяне зваць Воля Трафімовіч, а майго гадаванца Райт. Жывем мы ў Гародні. Райту ўжо 3 і 4 месяцы. На фотаздымку мы з Райтам на шэсці сабак напярэдадні запальвання елак і агеньчыкаў на вуліцах Гродна. У Райта ёсць брат Мэрс, спадзяемся ён таксама будзе ўдзельнічаць у конкурсе. Гаспадыня Воля проста любіць футбол, каву і сабак 🙂

Processed with VSCO with hb1 preset

Processed with VSCO with hb1 preset

Удзельнік № 35

Вова і Барбос.

— Мяне завуць Уладзімір. Я жыву ў Іллі. Вучуся ў 8 класе Ільянскай школы Мне 14 гадоў. Я вельмі люблю жывёл. У мяне дома жывуць 2 каты (Шустрык і Туся), сабака Барбос і чарапаха Тота. Барбос з’явіўся ў нас выпадкова сем гадоў таму. Раніцай маленькага шчанюка мама знайшла яго ў нас на ганку дома. Ён быў такі мілы і безабаронны, што дома было прынята аднагалоснае рашэнне пакінуць у нас, мы разумелі, што парода ў яго двор-тэр’ер , але для нас гэта было не важна. Барбос вырас і цяпер у нас ёсць добры сябар, ахоўнік , проста сабака. Мы яго вельмі любім!

Удзельнік № 36

Паліна і Стывен

— У нас дома жыве чацвераногі сябар Стывен ,Сцёпка або Мішка, — піша гаспадыня Сцёпкі Марыя. — Цяпер яму 5 гадоў, парода чау-чау. У нашай сям’і ён жыве трэці год, мы шчаслівыя, што ён трапіў у нашы рукі. Сцёпка — наш ўлюбёнец, спакойны, лянівы, ганарлівы, упарты і добры абаронца. Гэты камяк шчасця, дорыць нам шмат радасных момантаў, мы яго вельмі любім. Аднойчы сустрэўшы чау — чау ты зразумеў, што закахаўся назаўжды. Пышнасць ільвінай грывы і язык колеру чарніцы — гэта ўсё наш Стывен.

1.     Маргоша — пластилиновая собака, мягкая, нежная, дружелюбная. Очень любит, чтобы ее носили на руках, жмякали и тискали, поэтому и получила такое прозвище — пластилиновая.