Якія падзеі адбываліся ў рэгіёне на мінулым тыдні? Прыгадаем з «РГ».

На мінулым тыдні мы абвясцілі галасаванне за «Асобу года-2017».  І ледзь паспяваем прымаць мілыя фоткі вашых гадаванцаў.

Тым часам жанчыны з Вілейкі працягваюць змагацца за новы анкадыспансер. На гэтым тыдні накіруюць ліст у Адміністрацыю Прэзідэнта. Суседнію Вілейку падтрымалі Маладзечна і Валожын.

На мінулым тыдні пачалі ўпрыгожваць Вілейку да Новага года.

А РАСК Маладзечна ўзбудзіў тры крымінальныя справы супраць інтэрнэт-махляроў.

Працягваюць расследаваць смерць 19-гадовай настаўніцы з Мядзела. Сцвярджаюць, што на целе пашкоджанняў няма.