Адміністрацыя сацсеткі тлумачыць гэта перад усім патрэбаю пазбегнуць выпадкаў выкарыстання чужых фота для стварэння фэйкавых акаўнтаў зламыснікамі.

Па змаўчанні, гэтая функцыянальнасць будзе адключаная, але яе можна актываваць у любы момант. Яна базуе на тэхналогіі кампьютарнага распазнавання твараў.

«Цяпер, калі вы ёсць на фатаграфіі і з’яўляецеся часткай аўдыторыі для гэтага паведамлення, мы паведамім вам, нават калі вас не адзначылі. Вы кантралюеце свой вобраз на Facebook і можаце абіраць такія варыянты, як, напрыклад, пазначыць сябе, пакінуць сябе без тэгаў або звязацца з чалавекам, які размясціў фатаграфію, калі ў вас ёсць праблемы з ёй», – напісала адміністрацыя сацсеткі.