Сутыкненне адбылося 19 снежня ў 19.20.
39-гадовы жыхар Маладзечна ехаў па вуліцы Вялікі Гасцінец на аўтамабілі “Мерсэдэс-1840” з паўпрычэпам “Лаг” – прытым, што кіроўца быў пазбаўлены вадзіцельскага пасведчання па 2018 год.
Пры павароце налева ён не ўпэўніўся ў бяспецы і не прапусціў аўтамабіль “Фольксваген-Транспарцёр”, які ехаў у сустрэчным накірунку. Кіраваў ім 29-гадовы мужчына. Адбылося сутыкненне.
У выніку кіроўца аўтамабіля “Фольксваген” і яго пасажырка, жыхарка Маладзечанскага раёна, навучэнка 11 класа атрымалі цялесныя пашкоджанні. Абодвух шпіталізавалі, паведамляе ДАІ Мінскай вобласці.