21 снежня да выхаванцаў школы-інтэрната № 2 для дзяцей з парушэннямі зроку завітала поўная зала гасцей.

Гэта і хакеісты хакейнага клуба «Дынама-Маладзечна», і прадстаўнікі Следчага камітэта, і іншыя пачэсныя госці. Кожны з іх прыйшоў не з пустымі рукамі. 

А дзеці ў замен на падарункі падарылі гасцям свята і вяртанне ў дзяцінства, бо ў карагодзе з Дзелам Марозам і Снягуркай танцавалі ўсё: і выхавальнікі, і дзеці і дарослыя дзядзі ў пагонах і гальштуках.