У выставачнай зале Сілівановіча працуе персанальная выстава іканапісу Ядзвігі Сянько, мастачкі з Маладзечна.

Ад 1997 года творчасць Ядвігі Сянько практычна непарыўна звязана з хрысціянскай тэматыкай, а яе выставачная дзейнасць пачалася з 2003 года, распавяла старшы навуковы супрацоўнік музея Вольга Коласава.

Ядвіга Сянько стварае рукапісныя копіі з усіх вядомых у праваслаўным свеце абразоў па благаслаўленні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Таксама ў яе калекцыі шматлікія каталіцкія абразы і карціны на хрысціянскую тэматыку.

На выставе прадстаўлена больш за 40 ікон: праваслаўныя і каталіцкія. Усе іконы асвечаныя, суправаджаюцца анатацыямі пра гісторыю і прызначэнні кожнага стану.

У гэтых вобразах любоў, паразуменне, адчуванне чыстай і светлай энергетыкі самога аўтара. 19 студзеня 2018 гадоў ў 17:00 у выставачнай зале музея адбудзецца творчая сустрэча з мастаком Ядвігай Сянько.

Супрацоўнікі музея запрашаюць усіх жадаючых.