24 снежня каля 18:00 36-гадовы кіроўца, жыхар Маладзечна, на машыне “Фольцваген-транспарцёр” ехаў з боку Насілава ў цэнтр горада.

Каля будынка “Белхола” ён наехаў на 53-гадовага жыхара Маладзечна. Ад атрыманых траўмаў той загінуў на месцы.

Па папярэдніх дадзеных кіроўца быў цвярозы. Дадзеных па загінулым няма.

Следчыя шукаюць сведак здарэння. Просяць іх патэлефанаваць у РАСК следчаму Раману Арцем’еву па тэлефоне 8 (0176) 58-07-84 або звярнуцца ў кабінет 110 Маладзечанскага РАСК на адрас: Маладзечна, Прытыцкага, 23.

Другая аварыя здарылася 25 снежня таксама ўвечары ў 18:30. Жыхарка Валожыншчыны на сваім “Рэно” ездзіла ў Маладзечна за пакупкамі. Увечары вярталася дадому. Каля Мойсічаў яна наехала на 51-гадовую жыхарку суседняй вёскі, якая загінула.

Па словах Юрыя Багушэвіча, аварыя здарылася падчас дажджу. Была вельмі дрэнная бачнасць на дарозе, не гарэлі ліхтары. Загінулая жанчына была ў цёмным адзенні і без флікера.

Па папярэдніх дадзеных, кіроўца была цвярозая.

Па дадзеным выпадку следчыя таксама шукаюць сведак. Звяртайцеся ў РАСК да следчага Віктара Зяневіча па тэлефоне 8(0176) 770469 або ў кабінет 211.