«Наступны год будзе самым сур’ёзным у плане адукацыі. Тут мы павінны правесці сур’ёзнае мерапрыемства па ўдасканаленні нашай адукацыі, зрабіць яе нармальнай і адаптаванай да сучаснага жыцця і жыцця ў будучыні», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Па словах кіраўніка дзяржавы, школьная праграма вельмі насычаная і складаная. «Вядома, важна гэты этап прайсці годна, атрымаць веды, бо (вы, напэўна, таксама заўважылі) ісці ў будучыню без ведаў, асабліва цяпер, немагчыма. Жыццё стала значна складаней, і вам трэба гэта ўсё асвоіць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.