Новы 2018 год будзе годам Сабакі, Жоўтага і Землянога. Вылічэнне новага года ва ўсходнім календары залежыць ад фазы Месяца. Кожны 12 маладзік вянчае новы год. Дык вось менавіта на 16 лютага 2018 года і прыпадае такі маладзік. А заканчваецца ўсё 4 лютага 2019 года. Значыць, новы год Жоўтага Землянога Сабакі пачнецца 16 лютага і будзе доўжыцца да 4 лютага 2019 года.

Што паспрыяе ў год Жоўтага Сабакі

У 2018 годзе можна брацца за любыя справы, бо і Сабака кідаецца ў бой, не задумваючыся пра наступствы. Сабака не любіць перамены і не імкнецца пераехаць з будкі ў хрустальны палац, але ён зробіць усё, каб жыхары Зямлі змаглі палепшыць жыллёвыя ўмовы. Тут галоўнае, верыць у цуд – гаспадар 2018 года з радасцю нам падыграе.

Можна разлічваць і на фінансавую ўдачу – жоўты колер года прыцягне грошы.

Канешне, Сабака не нарые вам залатыя зліткі і не прывядзе да скарбу, але тым, хто працавіты і настойлівы, можна чакаць усялякіх даброт. Жоўты колер асацыюецца з энергія сонца, ён зарадзіць нас пазітывам, бадзёрасцю і добрым настроем.

Год у цэлым спрыяльны для змен у ладзе жыцця. Нам будзе лягчэй адмовіцца ад нейкіх старых звычак і завесці карысныя новыя, змяніць месца жыхарства або пачаць амбіцыйныя прафесійныя праекты. На рабоце Сабака запатрабуе ад нас праявіць сур’ёзны падыход да дэталяў, салідныя арганізацыйныя ўменні і эфектыўнасць у выкананні адміністрацыйных задач. Але таксама не забывайце дзяліцца сваімі поспехамі, больш мець зносінаў і, па магчымасці, падтрымліваць навакольных вас людзей. Вядома, не варта сябраваць з кім папала, але агульны прынцып такі: чым больш вы аддаяце, тым больш да вас і вяртаецца. Калі мы пастараемся і ўсё зробім правільна, нас чакае вельмі стабільны, плённы год.

Каб 2018 год прынёс нам шчасце, каханне і ўсялякія даброты, трэба запомніць некалькі правілаў: не брахаць па дробязях, не кусацца, верыць людзям і не гыркаць. І тады наша жыццё будзе далёка не сабачае.

Каб кампенсаваць відавочны лішак энергіі Зямлі (лічыцца, што Сабака сам па сабе валодае сілай гэтай стыхіі, а ў год Жоўтага Землянога Сабакі – удвая), добра афармляць інтэр’ер, а таксама насіць вопратку ў тонах, якія сімвалізуюць іншыя прыродныя элементы: зялёны (Дрэва), сіні і чорны (Вада). Вобразна гэту параду можна растлумачыць так: дрэвы растуць і ўзвышаюцца над зямлёй, а значыць, зялёны колер у 2018 годзе прынясе ўдачу тым, хто імкнецца да духоўнага і матэрыяльнага росту. Вада, у сваю чаргу, сілкуе зямлю, робячы яе урадлівай – таму вібрацыі сіняга і чорнага колераў дапамогуць дасягнуць поспеху там, дзе ён асабліва неабходны.

Фота mana.su.

Фота mana.su.

Тэма сям’і і адносінаў таксама будзе вельмі важная. З тымі, хто пакуль яшчэ не сустрэў сваю пару, таварыскі Сабака падзеліцца сваім фенаменальным нюхам: нам будзе прасцей знайсці “свайго” чалавека і распазнаць “чужога”.

Аднак у наступныя 12 месяцаў шмат каму прыйдзецца перажыць і перыяды адзіноты: гэтыя моманты не будуць доў­жыцца доўга, а пры правільным да іх стаўленні нават могуць натхніць на творчасць.

А што са здароўем

Тут праблем не чакаецца, загартаваны Жоўты Сабака не дазволіць нам чхаць і кашляць.

Але са шкоднымі звычкамі прый­дзецца развітацца – ён не любіць, калі марнуюць грошы на глупства, тыпу цыгарэт і алкаголю.

А яшчэ Сабака любіць падарожнічаць і змяняць карцінку перад вачыма. У 2018 годзе можна аб’ездзіць ўвесь свет – новых сяброў будзе шмат, ды і ўражаннямі мы напоўнімся на некалькі гадоў наперад.

Людзі, народжаныя ў год Сабакі

Тыя, хто народзіцца ў 2018 і нарадзіўся ў 2006, 1994, 1982, 1970, 1958 гадах і гэтак далей, валодаюць рысамі асобы, якія прыпісваюць іх апекуну Сабаку: ён сумленны і старанны ў любой справе, бескарыслівы ў зносінах і адданы сябрам. Валодае адкрытым вясёлым характарам і заўсёды рад новым прыгодам.

Сабака – сімвал справядлівасці, ён выказвае пратэст супраць любой несправядлівасці і не супакоіцца, пакуль не выправіць сітуацыю.

У каханні шчыры і сумленны. Ён ніколі не падмане і не здрадзіць свайму абранніку.  Падобны з ім па псіхалагічным тыпе знак задыяка – гэта Шалі, а найлепшая сумяшчальнасць са знакамі Тыгра і Каня.

Лічыцца што аптымальнае прымяненне сваім талентам Сабака можа знайсці ў такіх галінах, як медыцына, адвакатура, дабрачыннасць, духоўная ці грамадская дзейнасць, выкладанне, навуковыя даследаванні. У Сабак прыроджаныя здольнасці кіраваць людзьмі. І яны не супраціўляюцца ўладзе Сабакі, бо ён справядлівы і не імкнецца разжыцца за кошт іншых. А так як Сабака працавіты, то яго справа будзе працвітаць.

Вядомыя людзі, якія нарадзіліся ў такі год

Сярод тых, хто нара­дзіўся ў год Сабакі, нямала знакамітасцяў: Леанард Ходзька, Станіслаў Аўгуст Панятоў­скі, Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька, Аляксандр Уласаў, Юльян Сергіевіч, Іван Чыгрынаў, Арсень Ліс,  Хведар Ільяшэвіч, Барыс Кіт, Алесь Салагуб,   Юльян Бакшанскі, Кейт Мідлтан і прынц Уільям, Клаўдзія Шыфер, князь Манака Альбер II, Віктор Гюго, Маці Тэрэза, Шэран Стоўн, Мадонна, Сафі Ларэн, Сільвестр Сталонэ, Брыджыт Бардо, Юры Гагарын, Голда Меір, Пётр Сталыпін, Міхаіл Лермантаў.