Новы год – традыцыйны час для абяцанняў самому сабе. Новы год мы асацыюем з новым жыццём, дзе мы абавязкова будзем лепшыя і прыгажэйшыя. Прызнайцеся, вы таксама планавалі пачаць бегаць зранку ці адмовіцца ад салодкага пасля 18 вечара?

Брытанская агенцыя па даследаванні рынка ComRes задавала еўрапейцам пытанне: што вы абяцаеце самому сабе перад навагоднімі святамі? Вынікі апытання вы можаце пабачыць у інфаграфіцы. А ці падобныя вы да сярэднестатыстычнага еўрапейца?