Традыцыйна пасля навагодніх застолляў у кожнай кватэры застаюцца горы смецця: ад рэшткаў недаедзеных страў да разбітых елачных цацак.

Як пазбавіцца ад непатрэбных рэчаў і пры гэтым нанесці найменшую шкоду навакольнаму асяроддзю? Спецыялісты Цэнтра экалагічных рашэнняў падказваюць, як правільна сэгрэгаваць смецце пасля навагодніх застолляў.