– Абуральны выпадак, які адбыўся з выхаванцамі дзіцячага садка № 21 Светлагорска, з’яўляецца следствам найгрубейшага парушэння педагагічнымі работнікамі сваіх службовых абавязкаў, фармальнага стаўлення да бяспечнага знаходжання дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі, адсутнасці кантролю з боку кіраўніка і выхавальніка ўстановы за забеспячэннем бяспекі выхаванцаў, – заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка.

Як паведамілі ў міністэрстве адукацыі, створана камісія для правядзення расследавання, яна праводзіць праверку па гэтым факце. Пытанне аб адпаведнасцi займанай пасадзе загадчыка «Яслі-сад № 21 г. Светлагорска» будзе разгледжана пасля заканчэння расследавання. Выхавацелька звольненая па Дэкрэце № 5 ад 15.12.201 «Аб узмацненні патрабаванні да кіруючых кадраў і работнікам арганізацый». Аб’яўленая вымова начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта.

У аблвыканкамы, Мінгарвыканкам і рай (гар) выканкамы мінадукацыі накіравала ліст «Аб узмацненні адказнасці за стварэнне бяспечных умоў жыццядзейнасці выхаванцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі».

– Звернута ўвага на неабходнасць прыняцця неадкладных мер па выключэнні выпадкаў нядбалага стаўлення педагагічных работнікаў да сваіх службовых абавязкаў, – паведамілі ў ведамстве.