Новае відэа галоўнага падарожніка Беларусі Юрыя Жыгамонта прысвечанае вёсцы Жукойні-Жалядскія, якая знаходзіцца ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці.

Больш за два стагоддзі тут жылі манахі-кармеліты, а сёння дзейнічае касцёл Божай маці Шкаплернай.