«У Радашковічах 350 дамоў; з іх 100 «багатых» і 250 бедных», – піша аўтар «Нашай Нівы» ў №1 за 1908 год.

«Я сказаў «багатых», але гэта не значыць, быццам яны мелі тысячы: у беларусаў кожнага, хто заўсягды мае яду, сыты, называюць «багатыром», а бедным лічыцца такі, што сягоння з’еў, ды не ведае, ці будзе што есці заўтра.»