Днямі ў Вілейцы падвялі вынікі раённага конкурсу на лепшае навагодняе афармленне будынкаў.

Конкурс у сярэдзіне снежня ладзіў аддзел архітэктуры Вілейскага райвыканкама.

Як распавёў «Рэгіянальнай газеце» галоўны архітэктар Вілейскага раёна Дзмітры Гарланаў, журы вызначыла чатырох пераможцаў. На першым месцы – «Буддэталі» і «Зеніт-БелАМА», на другім – Вілейскі доследны лясгас, бронза – у малочнага камбіната.

Па словах Дзмітрыя Сяргеевіча, гэтыя будынкі ўпрыгожылі найбольш эстэтычна і прафесійна. Адзначыў таксама маладзечанскую мэблевую фабрыку і вілейскі вадаканал.

– Дзякуючы гэтым прадпрыемствам віляйчанам не трэба было ісці ў цэнтр горада, каб стварыць сабе навагодні настрой, – лічыць галоўны архітэктар.