Як распавялі ў Вілейскай выратавальнай станцыі, лёд на Вілейскім вадасховішчы ўжо дастаткова моцны. Яго таўшчыня – шэсць сантыметраў. Спецыялісты кажуць, што такі лёд ужо можа ўтрымаць чалавека. Таму на вадасховішчы пачынаюць з’яўляцца першыя аматары зімовай рыбалкі.

Па словах спецыялістаў з Мядзельскай выратавальнай станцыі, на возеры Мястра лёд моцны толькі ля берагоў – ад пяці да сямі сантыметраў. Далей – можа быць і адзін-два сантыметры. На вымоінах, дзе моцная плынь вады, лёд толькі пачынае зацягвацца. Таму тут рыбакоў яшчэ няма. Выратавальнікі толькі адганяюць дзятву, якая спрабуе коўзацца на лёдзе ля берагоў.