Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з 80-годдзем Міншчыны ўзнагародзіў работнікаў гэтага рэгіёна. Сярод іх ёсць маладзечанец.

Урачыстае званне “Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь” прысвоілі намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Агінскага Георгію Юрэвічу.

Як паведамляе сайт Маладзечанскага райвыканкама, сёння вучні Георгія Юрэвіча спяваюць у Марыінцы і Вялікім тэатры, паспяхова выступаюць за мяжой. У 2009 годзе Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў педагога медалём “За працоўныя заслугі”.