– Я прыехала да брата, – распавяла жанчына. – Не магла трапіць у хату, яна была зачыненая знутры. Падручнымі сродкамі адчыніла дзверы. Да таго, як увайшла, не бачыла ні дыму, ні агню. Але пакой, дзе знаходзіўся брат, быў поўны дыму.

Да прыбыцця выратавальнікаў жанчына сама патушыла анучы ў пакоі ля ложка. Супрацоўнікі МНС, якія прыбылі на месца, знайшлі на ложку загінулага мужчыну.

Прычыну пажару будзе высвятляць РАСК Маладзечанскага раёна. Верагодна, гэта неасцярожнасць падчас курэння. Матэрыяльны ўрон нязначны.

63-гадовы мужчына стаў першай ахвярай агню на Маладзечаншчыне ў гэтым годзе.

МНС нагадвае асноўныя правілы пажарнай бяспекі 

  • печы і коміны неабходна прачысціць, адрамантаваць і пабяліць, заладзіць расколіны.
  • нельга прымяняць для распальвання печаў гаручыя і лёгка- самазапальваючыя вадкасці.
  • на драўлянай падлозе перад топачнай адтулінай неабходна прыбіць металічны ліст памерамі не менш як 50 на 70 сантыметраў.
  •  каб не дапускаць перагрэву печы, рэкамендуецца паліць яе два-тры разы на дзень і не больш чым па паўтары гадзіны
  • за дзве гадзіны да адыходу да сну топка печы павінна быць спыненая. Гэта прадухіліць рызыку атручвання чадным газам.
  • Рэкамендуем ўсталяваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік, ён загадзя папярэдзіць Вас аб пажары. Ніколі не пакідайце дзяцей без нагляду. Захоўвайце запалкі ў недаступных для іх месцах.
  •  І памятайце: самай распаўсюджанай прычынай пажараў з гібеллю людзей з’яўляецца курэнне ў ложку ў нецвярозым стане.