Ноччу пераважна па паўднёва-заходняй палове частцы краіны, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, мокры снег. У асобных раёнах чакаецца завіруха і слабы галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў, парывісты, па паўднёвым захадзе краіны месцамі моцны парывісты.

Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны панізіцца да -1..- 7°С, у другой палове дня падвысіцца да -5.. + 1°С. 

20-21 студзеня Беларусь будзе знаходзіцца ў полі паніжанага атмасфернага ціску, таму захаваецца зімовы характар надвор’я.

Нагадаем, што «Фрэдэрык» учора прайшоўся па Заходняй Еўропе, асабліва дасталося Нідэрландам і Германіі.Моцны вецер зрываў дахі дамоў, валіў дрэвы, слупы і нават людзей. У аэрапорце «Схіпхол» у Амстэрдаме былі часова адменены рэйсы, а ў Германіі часткова цягнікі.

У Нідэрландах загінулі тры чалавекі.