26 студзеня ў 11:00 у Вілейскім школе-інтэрнаце правядуць акцыю «Разам за бяспеку на дарогах», распавёў начальнік ДАІ Вілейкі Руслан Скварцоў.

Да выхаванцаў інтэрната прыедуць кінолагі Вілейскага аддзела дэпартамента аховы, хакеісты «Дынама-Мінск», начальнік упраўлення ДАІ УУС Мінаблвыканкама Мікалай Караткевіч, супрацоўнікі Вілейскай ДАІ.

Дзяцей чакае віктарына па правілах дарожнага руху, выступленне кінолагаў, гульня з вядомымі хакеістамі і падарункі.

Мерапрыемства правядуць, каб распавесці дзецям пра бяспеку на дарогах і прывіць імкненне да здаровага ладу жыцця.