Сіноптыкі назвалі мінулую ноч самай халоднай за гэтую зіму, паведамляе БелТа.

Спецыялісты распавялі, што тэмпература паветра ў гэтую ноч паніжалася, і пад раніцу на метыястанцыі Вілейка зафіксавалі мінус 22,9. Адзначылі, што пакуль гэта самая нізкая тэмпература за зіму.

У бліжэйшыя дні тэмпература будзе павышацца. Ноччу ў чацвер будзе мінус трох да мінус дзесяці градусаў. Удзень павысіцца ад мінус трох да плюс трох. Абяцаюць мокры снег.