Сёння ў Вілейскім дзяржаўным каледжы частвалі юшкай і рыбай у кляры. Тут правялі традыцыйны Дзень судака.

Спачатку на вуліцы ўсім гасцям мерапрыемства і выпадковым прахожым прапаноўвалі духмяную юшку. «Бясплатна?» – з недаверам перапытвалі некаторыя.

– Для юшкі ўзялі чатыры кілаграмы судака і крыху ляшча на дзесяць літраў вады, – раскрыла кулінарныя сакрэты майстар вытворчага навучання Ала Дарошка. – Спачатку ўкінулі галовы і хрыбетнікі, варылі іх хвілін 20. Потым гэта ўсё дасталі, а ў юшку паклалі рыбнае філе без костак і гародніну і зноў варылі.

Па словах майстра, юшка звараная з аднага гатунку рыбы – няправільная.

Педагогі распавялі, што рыбу лавілі супрацоўнікі каледжа ў «Вілейскім моры».

Па традыцыі з пляцоўкі на вуліцы госці перамясціліся ў залу каледжа, дзе адбыўся конкурс па прыгатаванні судака ў кляры. Неабходна было раздзелаць рыбу і засмажыць яе.

Змагаліся каманды «Шчупачкі» і «Марачкі». З адрывам у два балы перамаглі «Шчупачкі».

Смачна!

Смачна!

Працэс прыгатавання судака ў кляры.

Працэс прыгатавання судака ў кляры.

Раздзелка.

Раздзелка.

Таццяна Цітуленка прызналася, што перад конкурсам спецыяльна не ела.

Таццяна Цітуленка прызналася, што перад конкурсам спецыяльна не ела.

Андрэй Дударчык каштуе юшку.

Андрэй Дударчык каштуе юшку.

Узнагароджанне.

Узнагароджанне.

Судак у кляры.

Судак у кляры.

Педагог-арганізатар Святлана Мацукевіч з піратамі-вядучымі.

Педагог-арганізатар Святлана Мацукевіч з піратамі-вядучымі.

Гасцей сустракала Русалка.

Гасцей сустракала Русалка.

Фотасесія пасля свята.

Фотасесія пасля свята.