З раніцы ў святле фар асфальт сёння блішчаў як люстэрка. Да працы многія дабіраліся па яшчэ заснежаных узбочынах. Як вынік — у траўмпункце Маладзечанскай бальніцы дзяжурным медсёстрам няма калі пагаварыць па тэлефоне з карэспандэнтам «РГ».

— Сёння столькі работы, што няма нават калі падлікамі займацца, — адказала медсястра, што ўзяла трубку. Да абеду з ушыбамі рознымі звярнулася чалавек дваццаць. 

Іван Лужынскі, намеснік галоўнага доктара па медыцынскай частцы, сказаў:

— У траўматалагічным пункце працы шмат заўсёды. Па дададзеных, якія я атрымаў у восем раніцы, за мінулыя суткі было 27 зваротаў. Я б сказаў, што гэта сярэднесутачны паказчык. Чым скончыцца дзень сённяшні, вядома будзе гадзін у восем вечара. Галалёдзіца ж пачалася раніцай, як раз, калі ўсё ішлі на працу. Адзінае, што дакладна вядома, шпіталізацыя тым, хто звярнуўся ў траўмпункты не спатрэбілася. Дапамогу людзям аказваюць стацыянарна.