– Наш каледж заключыў дагавор з польскай рабочай школай, – распавёў дырэктар установы Ігар Кіцікаў. – Па праграме, калі мы кантактуем з выкладчыкамі з Еўрасаюза, то нашым выкладчыкам робяць візы для навучальных падарожжаў. Мы пабывалі ў Парыжы, Амстэрдаме, Празе, Вене.

Калі выкладчыкі і дырэктар гулялі па Будапешце, звярнулі ўвагу, што вуліцы там упрыгожваюць такія паштовыя скрыні. Майстры-зваршчыкі прапанавалі такую зрабіць у сябе.

Па прыездзе з падстаўкі ад старой швейнай машынкі і іншага металалому зрабілі скрыню, як у Будапешце. Працаваў над аб’ектам майстар вытворчага навучанні Аляксандр Русак са сваімі навучэнцамі – будучымі зваршчыкамі.

Фота аўтара.