26 студзеня ў школе-інтэрнаце ў Вілейцы супрацоўнікі абласнога ДАІ праводзілі віктарыны і дарылі падарункі, прадстаўнікі хакейнай каманды «Дынама-Мінск» «аджыгалі» на школьным стадыёне, а кінолаг з сабакам проста на вачах у дзяцей затрымалі злачынцу. Праўда, затрыманне было паказальным выступленнем.

Пяты год запар акцыю «Разам за бяспеку на дарогах» тут праводзяць кінолагі Вілейскага аддзела дэпартамента аховы, хакеісты «Дынама-Мінск», ДАІ УУС Мінаблвыканкама, прадстаўнікі аднаго з буйных сталічных прадпрыемстваў і супрацоўнікі Вілейскай ДАІ.

Вучні маглі патрымаць у руках розныя сродкі абароны, якімі карыстаюцца ў сваёй працы супрацоўнікі міліцыі. Штогод наручнікі, рацыі, рупар прыносяць сюды супрацоўнікі Вілейскага РАУС.

З актавай залы, дзе быў канцэрт і падарункі ад гасцей, гледачы і ўдзельнікі перамясціліся на школьны стадыён. Тут адбыўся хакейны матч паміж камандамі вучняў школы. Міліцыянер Руслан Салаўёў прадэманстваваў, як яго аўчарка Ірма ведае каманды і ўмее затрымліваць злачынцаў. А дзяўчаты-чарлідары пад кіраўніцтвам Ірыны Новік паднялі «баявы» дух каманд сваім танцам.

Вясёлая фотасесія.

Вясёлая фотасесія.

Глядзяць кіно.

Глядзяць кіно.

Прывітанне!!!

Прывітанне!!!

Дырэктар школы-інтэрната Уладзімір Палубятка прымае падарункі.

Дырэктар школы-інтэрната Уладзімір Палубятка прымае падарункі.

Ваў! Пісталет!

Ваў! Пісталет!

Каманда Нон-стоп з пятай школы Вілейкі.

Каманда Нон-стоп з пятай школы Вілейкі.

Яшчэ падарункі.

Яшчэ падарункі.

Танцоры чакаюць выступлення.

Танцоры чакаюць выступлення.

Паказальнае выступленне Руслана Салаўёва і Ірмы.

Паказальнае выступленне Руслана Салаўёва і Ірмы.

Заўзятары.

Заўзятары.

На лёдзе.

На лёдзе.

Фота аўтара.