Глыбокае запрашае на другі фэст дударскіх рэгіёнаў “Дударскі Рэй – 2018”, які сёлета адбудзецца 4-6 мая.

Свята дуды пройдзе пад міжнародны акампаніямент запрошаных гасцей з розных дударскіх рэгіёнаў Польшчы, Славакіі, Чэхіі, Шатландыі, Латвіі, Бельгіі, Сербіі і Харватыі.

У адрозненні ад дэбютнага фэсту, сёлета падзея стане ажно трохдзённай і абяцае сабраць шматлікіх прыхільнікаў гэтага старажытнага беларускага інструмента. Назва фестывалю ўзятая з верша Янкі Купалы, прысвечага Ігнату Буйнікаму, заснавальніку першай беларускай тэатральнай групы з Глыбоччыны, у складзе якой быў між іншым дудар – Адам Шульга.

Падчас фэсту плануецца ўшанаванне памяці Ігната Буйніцкага і Адама Шульгі як у Глыбокім, падчас адкрыцця фэсту ў Алеі славутых землякоў так і на малой радзіме – у вёсцы Празарокі. Падзея адбудзецца ў межах больш маштабнай працы па адраджэнні дуды ў адным з найбольш дударскіх рэгіёнаў Беларусі і Паазер’я. Запланаваныя шматлікія канцэрты, парады, выставы і іншыя мерапрыемствы падчас якіх рэй будзе весці менавіта беларуская дуда.