У рэгіёне тыдзень адзначыўся наступнымі навінамі.

На метыястанцыі Вілейка зафіксавалі 23 градусы марозу.

Спартыўная супольнасць Маладзечна загаварыла пра аб’яднанне чысцінскай і маладзечанскай футбольных каманд.

У Маладзечне галалёдзіца ўплывала на працу траўматолагаў.

У рэгіёне даяркам прапануюць большы заробак, чым менеджару з досведам працы ў ІТ-сферы.

На Вілейшчыне ужо ёсць першая ахвяра на лёдзе. 22 студзеня на Вілейскім вадасховішчы ўчадзеў рыбак.

У Вілейцы прайшлі масавыя мерапрыемствы: Дзень судака ў дзяржаўным каледжы і акцыя «Разам за бяспеку на дарогах» у школе-інтэрнаце.