35-гадовая жыхарка Пінскага раёна выклікала «хуткую» 26 студзеня. З падазрэннем на выкідыш яе шпіталізавалі, але дзіця ўжо не жыло.

У яе кватэру паехалі следчыя. Знайшлі ў жаночай сумачцы труп нованароджанай дзяўчынкі са шматлікімі ранамі і сінякамі, ён быў загорнуты ў пакет.

Сама жанчына пакуль у бальніцы, яе ахоўвае міліцыя. На парадзіху завялі справу аб забойстве. Ёй пагражае да 25 гадоў.

Жанчына была прыкладна на пятым месяцы цяжарнасці, дакладны тэрмін пакуль невядомы. Пакуль невядома, гэта быў выкідыш, жанчына нарадзіла неданошанае дзіця, якое памерла, ці забіла немаўля.

Следчы камітэт.