Пазнаёміцца з даходамі ў агульным спісе, як гэта было ў мінулую кампанію, немагчыма.

Пра такое рашэнне паведамілі ў Маладзечанскай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-а склікання. Даходы кандыдатаў у абласныя Саветы надрукаваныя ў раённай газеце. Даходы кандыдатаў у мясцовы Савет павінны быць размешчаны ў кожнай з акруг на агітплакатах.

У Цэнтрвыбаркаме «РГ» патлумачылі, што камісія можа выбіраць спосаб, якім падасць звесткі пра даход кандыдатаў. Можна як публікаваць спіс цалкам у сродках масавай камунікацыі, так і даваць звесткі ў агітацыйных плакатах. 

У раёне 40 выбарчых акруг. З іх толькі ў пяці ёсць альтэрнатыва сярод зарэгістраваных кандыдатаў.

Член Савета Рэспублікі і дырэктар Палаца культуры Святлана Сарока балатуецца ад Геляноўскай акругі, дырэктар СШ №14 Каліна Капуцкая − ад Крынічнай, старшыня Маладзечанскага райсавета дэпутатаў Віктар Невяровіч − ад Хажоўскай, намесніца старшыні райвыканкама Алеся Лукоўская − ад Цюрлёўскай. Гэтыя акругі сярод тых, дзе альтэрнатывы няма.