29 студзеня ў РАСК Маладзечна завялі крымінальную справу па артыкуле «крадзеж» у адносінах да 49-гадовага жыхара горада.

У кватэру да 69-гадовай маладзечанкі мужчыну прывяла 46-гадовая знаёмая, калі пайшла за дадатковай выпіўкай.

Пакуль гаспадыня выходзіла з пакоя, мужчына выцягнуў з шафы грошы, каля 60 рублёў.

Пазней гаспадыня агледзелася, звярнулася ў міліцыю. У мужчыны знайшлі магніцік для капеек, які таксама належаў пенсіянерцы, распавёў страшы следчы Маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч.