У райцэнтры працуюць над рэканструкцыяй Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання. У ім з’явіцца турыстычны цэнтр для людзей з інваліднасцю з хостэлам, разлічаным на 20 месцаў.

На ілюстрацыі паказаныя мадэлі ўстановы, зробленыя пры дапамозе камп’ютарнай графікі. У будынку з’явіцца канферэнц-зала з адмысловым абсталяваннем для слабавідушчых і людзей са слабым слыхам.

Разам з адкрыццём цэнтра і хостэла пройдзе Фестываль сацыяльнай інтэграцыі.

Фота макетаў:

Турыстычны цэнтр для людзей з інваліднасцю і хостэл будуюць у межах праекта “Валожын без бар’ераў”.

Праект фінансуе Еўрапейскі саюз. Ён працуе ад 2015 года, заканчваецца сёлета восенню. Яго мэта – палепшыць сацыяльныя і рэкрэацыйныя магчымасці людзей з інваліднасцю.

Бюджэт праекта перавышае мільён еўра.

У яго межах правялі маніторынг каля 300 аб’ектаў інфраструктуры на адаптаванасць для людзей з інваліднасцю. Пасля ацэнкі абралі 30 аб’ектаў, якія палепшаць і зробяць зручнымі для ўсіх.

У 2016 годзе для перавозкі людзей з інваліднасцю ў аддаленыя месцы раёна набылі аўтобус.

У Налібокскай пушчы ў межах праекта адмыслова ўладкуюць экалагічную і адукацыйную сцяжынку.

Будаўнічыя работы: