Выхаванцы беларускамоўнай групы №12, што ў смаргонскім восьмым садку, са сваёй выхавальніцай Эдзітай Бранцэвіч завяршылі кулінарны праект “Па бабуліных рэцэптах”. У гэтым навучальным годзе ў садку вырашылі звярнуць асаблівую ўвагу на якасць і культуру харчавання дашкольнікаў.

Вышываныя абрусы і рэклама страў

– Сучаснае жыццё вельмі хуткаплыннае, – лічыць выхавальніца і куратар праекта Эдзіта Бранцэвіч. – Часта мы не маем часу не толькі на прыгатаванне вартаснага сняданку ці абеду, а нават і на тое, каб добра паабедаць. Працуючы ў садку, заўважыла, што рэдка ў якой сям’і захаваліся традыцыі сямейных абедаў, сумеснага прыгатавання ежы, сервіроўкі стала і няспешных размоў за абедам.

Збіраем на стол!

Збіраем на стол!

На думку педагога, ад гэтага парушаецца, а то і зусім страчваецца культура харчавання.Да кулінарнага праекта з разуменнем аднесліся бацькі. У групе з’явіліся прыгожыя вышываныя абрусы, сурвэткі, вязаныя кручком, гліняныя збаны і гаршкі, драўляныя лыжкі і ступкі, сучасны лялечны посуд.

Каб павысіць у выхаванцаў апетыт, педагогі пачалі рэкламаваць кожную страву. Дзеці самастойна сервіравалі сталы як для лялек, так і для сябе. Такім чынам, яны ў гульні і справах яшчэ раз паўтарылі, як называюцца прадметы посуду па-беларуску.

Як кулінарыя паспрыяла цёплым сямейным адносінам

А яшчэ дзеці і іх бацькі зрабілі рукатворную кнігу “Бабуліны рэцэпты”. Кожны з дзяцей размясціў на старонках рэцэпт той стравы, якую бабуля гатуе смачней за ўсё. Каля кожнага рэцэпта – фотаздымак унучкі ці ўнука з любімай бабуляй.

Цацкі-гульні.

Цацкі-гульні.

– Атрымалася, што праект паспрыяў і больш блізкім, цёплым адносінам паміж унукамі і бабулямі, – распавядае Эдзіта Бранцэвіч. – Сямейныя альбомы папоўніліся новымі фотаздымкамі.

Вокладку кнігі зрабілі з тканіны і аздобілі аплікацыяй бацькі выхаванцаў.

Гатуем печыва.

Гатуем печыва.

Вось чаму ў сваё групе перад сняданнем, абедам і вячэрай выхавальнікі сталі праводзіць рэкламу страў меню, каб павысіць апетыт у выхаванцаў.

– Каб вы ведалі, што за энергетыка ў гэтай кнігі! – не хавае эмоцый выхавальніца. – Здаецца, што ад яе так і ідзе пах бабулінай кухні. А з кожнай старонкі на вас глядзяць шчаслівыя вочы бабуль і ўнукаў.

Не толькі стварэнне кнігі было прадугледжанае праектам. Пад кіраўніцтвам выхавальніцы дзеці самастойна гатавалі стравы з кнігі. І выбралі яны печыва, бо вельмі цікавыя формачкі былі ў лялечным посудзе. Апрануўшы фартушкі, дзеці замешвалі і раскачвалі цеста, выразалі з яго фігуркі. А адказную працу з міксерам узяла на сябе Эдзіта Эдуардаўна.

У чаканні.

У чаканні.

Па словах выхавальніцы, пах п%