У снежні 2017 года ў продаж паступіла «гістарычная калекцыя» адзення ад кампаніі «Mark Formelle». На джэмперы патрапілі партрэты канцлераў Вялікага княства Літоўскага Мікалая Радзівіла Чорнага і Льва Сапегі, а таксама прыгажуні Барбары Радзівіл. Але пакупнікі выявілі ў малюнку памылку.

Журналістка Аліна Коўшык паведаміла пра памылку ў адзенні брэнду.

Вось што яна напісала ў сваім «Фэйсбуку»:

Набыла новую цiшотку з гістарычнай iдалкай дзяцінства. Шчаслiвая рассякала па тэлеку пакуль не сустрэла нашую мастачку-пастаноўшчыцу. А яна мне кажа – гэта не Барбара Радзiвiлл. Як? Амаль заплакала я. У гугле такой фоткi Барбары сапраўды не сустрэла.

Да допісу журналістка далучыла фотаздымак джэмперу. Аказалася, што на выяве – партрэт дачкі імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі дачкі Фердынанда I Алены альбо Барбары (аўтар – італьянскі мастак Джузэпэ Арчымбольда).

Выглядае на тое, што супрацоўнікі «Mark Formelle» сцягнулі карцінку з сацыяльнай сеткі «Pinterest», дзе нехта няправільна падпісаў партрэт.

 

 
 
 А вось як выглядае Барбара Радзівіл на пасмяротнай мініяцюры Лукаса Кранаха Малодшага.
 
 

 
Кампанія «Mark Formelle» пакуль гэты выпадак не каментуе.