І ў Мінскі, і ў Гродзенскі абласныя Саветы дэпутатаў выбіраюцца кандыдаты па 60 акругах. У нашым рэгіёне дзесяць акруг на Міншчыне і чатыры на Гродзеншчыне.

Сярод акруг Мінскай вобласці нашага рэгіёна толькі ў Валожынскай няма альтэрнатывы. На Гродзеншчыне альтэрнатыва толькі ў Астравецкай акрузе.

Сярод кандыдатаў Міншчыны – 20 мужчын і восем жанчын, Гро­дзеншчыны – чацвёра мужчын і адна жанчына.

Сярод кандыдатаў Гродзенскай вобласці нашага рэгіёна – чацвёра беспартыйных, адзін прадстаўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Сярод кандыдатаў Мінскай вобласці – 20 беспартыйных, шэсць прадстаўнікоў Ліберальна-дэмакратычнай партыі, па адным – Камуністычнай і Аб’яднанай грамадзянскай партый.

Усяго па краіне зарэгістравалі 22,2 тысячы кандыдатаў у дэпутаты на мясцовыя выбары.

Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання прызначаныя на 18 лютага. Агулам размяркуюць крыху больш за 18 тысяч мандатаў.

У Цэнтрвыбаркаме “РГ” патлумачылі, што камісія можа выбіраць спосаб, якім падаць звесткі пра даход кандыдатаў. Можна як публікаваць спіс цалкам у сродках масавай камунікацыі, так і даваць звесткі ў агітацыйных плакатах.