Здарэнне адбылося вечарам 6 снежня на малочна-таварнай ферме.

Хлопчык 2008 года нараджэння прыйшоў на працу разам з бацькам. У нейкі час застаўся ў памяшканні адзін, спатыкнуўся і паваліўся. У выніку нага трапіла ў стужку транспарцёра гноевыдалення і была заціснута паваротнай зорачкай.

Хлопчыка аператыўна даставілі спачатку ў раённую, а затым абласную бальніцу. Аднак у яго развіліся ўскладненні, узнікла пагроза жыццю, у выніку ўзнікла неабходнасць ампутацыі нагі.

Зэльвенскі раённы аддзел Следчага камітэта прыняў рашэнне аб завядзенні крымінальнай справы ў дачыненні да 52-гадовай загадчыцы малочна-таварнай фермы па факце службовай нядбайнасці, якая прывяла да цяжкіх наступстваў, што выявілася ў допуску старонніх у памяшканне фермы, а таксама не прыняцці захадаў па абсталяванні транспарцёра ахоўным кажухом.

Следчы камітэт.