Пра смерць Барыса Кіта паведаміла ягоная жонка Тамара Казевіч.

«Яму было вельмі кепска апошнія дні, былі моцныя болі, ён ужо больш не хацеў жыць», — распавяла Тамара Казевіч.

Барыса Кіта пахаваюць на праваслаўных могілках у нямецкім горадзе Вісбадэне, дзе каля 30 гадоў таму сам Барыс Кіт выкупіў участак. Дата пахавання пакуль невядомая, пакуль выконваюць патрэбныя фармальнасці.

Барыс Кіт, беларускі грамадскі дзеяч, настаўнік, матэматык, вядом фізіка, вучоны ў галіне астранаўтыкі, канструктар амерыканскай ракетнай тэхнікі, распрацоўшчык касмічнага паліва, нарадзіўся 6 красавіка 1910 году ў Санкт-Пецярбурзе ў сям’і беларуса.  

У 1941 годзе, з пачаткам нацысцкай акупацыі Беларусі, каб пазбегнуць арышту, некаторы час жыў у вёсцы Лебе­дзева Маладзечанскага раёна, дзе пазней настаўнічаў у мясцовай народнай школе.

У 1943 арганізаваў настаўніцкія семінарыі ў Мала­дзечне і Паставах, стаў іх дырэктарам, заснаваў Адміністрацыйна-гандлёвую школу ў Мала­дзечне.

Пасля закрыцця гэтых навучальных устаноў у 1944-м арыштаваны гестапа.

Быў зняволены ў турме ў Вілейцы.

У канцы вайны эміграваў у Германію. З 1949 жыў у ЗША. Ад 1972 года жыве ў Германіі. У 1991 яму быў уручаны дыплом акадэміка Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі. Барыс Кіт член многіх навуковых таварыстваў свету. У 1990-я гады наведваў Беларусь. Аўтар успамінаў. Як сказаў Васіль Быкаў, ён “першы беларус у свеце”.

Барыс Кіт: “Яшчэ жыву!”. Чым жыве вучоны, дзякуючы якому адбылося падарожжа на Месяц, у 107 год

“Стаю на канцы свайго жыцця” – дзеячу беларускай эміграцыі Барысу Кіту споўнілася 106 гадоў