Следчы камітэт расследуе крымінальную справу па паўторным хабары. Падазраецца намеснік кіраўніка аддзела перавозак “Мінаблаўтатранса”.

Яго падазраюць у тым, што ад 2016 да верасня 2017 не менш за чатыры разы незаконна ўзяў грошы ад перавозчыкаў за станоўчае вырашэнне пытанняў, якія тады ўваходзілі ў кампетэнцыю.

Меркавалася, што хабар ад 100 да 700 долараў ЗША ён атрымліваў за падрыхтоўку дакументаў для дагавораў на перавозку пасажыраў у прыгарадным накірунку.

Каб разабрацца ў справе, падчас расследвання праводзілі вобшукі, вывучалі службовую дакументацыю, дапрашвалі сведкаў. На маёмасць падазраванага наклалі арышт.

Следчы камітэт.