Гэты фотаздымак даслаў у адну з суполак у сацсетках рыбак з Мінска Аляксандр Мандрыкаў.

Па яго словах, гэта «адходы дзейнасці» калег-рыбакоў, сабраныя на Вілейскім вадасховішчы ў раёне вёска Касута.

Людзі часта пакідаюць тут смецце, хоць на беразе ёсць кантэйнер. Па словах Аляксандра, прыбірае ён не першы раз.

У вілейскай выратавальнай станцыі распавялі, што на сённяшні дзень рыбакоў на вадасховішчы шмат. Лёд пакуль моцны, небяспекі не ўяўляе.