І гэта не жарт. Насамрэч, Першая школа за сваё існаванне выпусціла каля 10 тысяч выпускнікоў. Сярод іх інжынеры і архітэктары, дактары і журналісты, артысты і настаўнікі. 

І многія з іх, забыўшыся на свае справы, прыйшлі на вечар сустрэчы выпускнікоў.

На пытанне, што ж вас цягне сюды, прыгожыя жанчыны і пасівелыя мужчыны, маладыя мамы і вусатыя дзядзькі, учарашнія хлопчыкі і дзяўчынкі, адказалі: «Таму што гэта наша школа! Тут вучыліся нашы бацькі і мы, мы прыводзілі сюды сваіх дзяцей і ўжо прыводзім унукаў. Ніколі не кажам адзін аднаму, што чакаю ля першай школы, нязменна кажам, сустрэнемся ля НАШАЙ ШКОЛЫ». 

У пятнічным нумары «Рэгіянальнай газеты» чытайце ўспаміны 9 «Г» класа 1988 года выпуску, а пакуль паглядзіце фота. 

А вы былі на сваім вечары сустрэч?

Фота Наталлі Тур.