У Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі падвялі вынікі працы ўстаноў адукацыі Міншчыны за 2017 год. У лідарах  сярэдняя школа №3 Вілейкі і Вілейскі аддзел адукацыі спорту і турызму.

Аддзел адукацыі прызналі лаўрэатам (3 месца) абласнога конкурсу «За дасягненне высокіх паказчыкаў у галіне адукацыі» у намінацыі «Лідар у стварэнні аптымальнага адукацыйнага асяроддзя».

У гэтым жа конкурсе, у намінацыі «Лепшая гарадская ўстанова адукацыі», трэцяе месца заняла школа №3.

Лаўрэатам конкурсу «Педагагічны старт-2017» стала малады педагог гімназіі №1 «Логас» Вольга Лобан.