Асоба Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча для беларускай літаратуры і культуры значная і выключная.  З яго імем звязана гісторыя зараджэння новай беларускай літаратуры XIX стагоддзя. Як драматург, паэт, драматычны дзеяч і асветнік ён аказаў вялікі ўплыў на станаўленне і развіццё беларускага пісьменства і сцэнічнага мастацтва. Жыхарам жа нашага рэгіёна Дунін-Марцінкевіч блізкі тым, што звязаў свой лёс з невялікай вёсачкай на Валожыншчыне.

Мы падрыхтавалі 9 картак, у якіх распавядаем пра факты біяграфіі сённяшняга юбіяра. 

У дадатак – відэа.