Я люблю хадзіць купляць духі ў маленькіх крамах, дзе табе выбраны флакончык пакажуць, дазволяць нанесці на запясце або пару разоў пырснуць духамі на паперку, а потым выйсці на двор, падыхаць і па-новаму адчуць пах, які ты вырашыла абраць сёння. 

А вось у буйных дыскаўнтэрах ці гандлёвых цэнтрах такой магчымасці няма.

Усе накрыўкі ў іх паздыманыя, і адзіная магчымасць адчуць пах, гэта ледзьве не засунуць нос у сам флакончык.

Вось і ўзнікла ў мяне пытанне, нашто ж эканоміць на пробніках? Няўжо крамам шкада таго, што кожны можа выбраць пах і застацца задаволеным пакупніком?

У гандлёвым аддзеле касметычнай кампаніі- вытворцы патлумачылі, што з кожнай партыяй тавару ў кожны магазін даецца флакон-пробнік, каб пакупнік мог выбраць любы пах, не ламаючы галаву, як гэта зрабіць.

Пры гэтым, у двух буйных маладзечанскіх дыскаўнтэрах сітуацыя роўна супрацьлеглая. Калі ў адным накрыўкі паздыманыя нават з той туалетнай вады, якая каштуе менш за пяць рублёў, то ў другім можна “аж заліцца” туалетнай вадой, якая каштуе больш за 30 рублёў.

Каментуюць прадаўцы гэта так:

– Нам не шкада, хай выбіраюць людзі. Пры­емна ж дапамагчы.

На што дзяўчаты з іншага магазіна адказваюць:

– А нам шкада! Бо пробнік нам даюць толькі адзін, і вельмі недарэчна выглядае, калі стаіць пусты флакончык на паліцы, ад таго, што некаторыя літаральна заліваюць сябе туалетнай вадой з ног да галавы. Тым больш, калі прыціснуць флакон да цвёрдай паверхні і пад­класці пад яго паперку, то туалетная вада выльецца. Гэтага дастаткова, каб вызначыцца, ці падыдзе вам гэты пах.

Пра тое, колькі флаконаў духоў павінна быць у гардэробе жанчыны і ці можна выбраць свой пах, калі ў магазінах паскручваныя накрыўкі з духоў, чытайце на нашым сайце праз дзве гадзіны 😉