Што адбывалася на мінулым тыдні? Над чым працавалі карэспандэнты “РГ”? Для чытачоў, якія нешта прапусцілі, прапануем наш традыцыйны панядзелкава-ранішні топ навін.
Віляйчанка Жанна Вярбіцкая з Вілейкі распавяла, як сутыкнулася з дыягназам “рак” і што яе чакала ў час лячэння ў Вілейцы і сталіцы.
Перад выхадам на лёд хакеісты выкручваюць з дзяснаў зубы: трэнер хакейнай каманды падзяліўся прафесійнымі сакрэтамі.
Ураджэнец вёскі Касута трэці тэрмін будзе кіраваць Канстытуцыйным судом Рэспублікі Беларусь.
Начальнік Маладзечанскай ДАІ больш не Дзмітры Юркевіч.
У Валожыне будуюць хостэл з умовамі для інвалідаў.
1 лютага ў Франкфурце-на-Майне на 108-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі дзяяч замежжа, грамадзянін ЗША Барыс Кіт.
Жыхар Вілейскага раёна трымаў у сябе ў гаспадарцы рабоў.
Матэрыялы пра надыходзячыя выбары, можна пачытаць тут і тут.
А як прайшоў вечар сустрэчы ў старэйшай школе Маладзечна, глядзіце ў фотарэпартажы.