За мінулыя суткі выратавальнікі некалькі разоў выязджалі на дапамогу людзям праз моцныя снегапады.

З-за парываў ветру да 11 м/с і снегу на Гомельшчыне падалі дрэвы. Яны пашкодзілі 13 аўтамабіляў.

Пацярпелых няма.

Работнікі МНС і іншых арганізацый распілоўвалі і прыбіралі дрэвы. У Светлагорскім і Веткаўскім раёнах дапамагалі вызваліць з-пад снежных заносаў два аўтобусы, у якіх было 40 чалавек.

Ад шасці раніцы нядзелі да панядзелка перыядычна парушалася энергазабеспячэнне ў 322 населеных пунктах. Аварыйныя брыгады выпраўлялі непаладкі.

Сёння на шэсць раніцы без электрычнасці застаецца пяць населеных пунктаў і 68 падстанцый у Гомельскай і Віцебскай абласцях.