Новы комплекс пагранзаставы “Астравецкая” Смаргонскай памежнай групы адчынілі каля вёскі Буйкі на Астравеччыне.

У адкрыцці ўдзельнічалі прадстаўнікі дзяржпагранкамітэта, Гродзенскага аблвыканкама і Астравецкага райвыканкама.

Утвораная ў 2014 годзе пагранзатава “Астравецкая” ахоўвае ўчастак беларуска-літоўскай Дзяржаўнай мяжы працягласцю 25 кіламетраў у Астравецкім раёне.

Тры гады асабісты склад заставы месціўся ў будынку былой школы ў вёсцы Караняты. Цяпер з’явіўся новы корпус і новае тэхнічнае абсталяванне ў ім.

На тэрыторыі ёсць пляцоўка для рукапашнага бою,месца для правядзення трэніровак па агнявой падрыхтоўцы, спартыўныя пляцоўкі.

Комплекс уключае ў сябе ўладкаванае жыллё для афіцэраў і прапаршчыкаў. У 12-кватэрным службовым доме ўжо ёсць першыя жыхары.