Учора на сустрэчы з начальнікам галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінаблвыканкама Наталляй Баярскай у Маладзечанскім райвыканкаме стала вядома, што пасля красавіка зачыняць анкадыспансер у Вілейцы. 

Закрыццё анкадыспансера пачалі бурна абмяркоўваць у сацсетках.

Гэта жах! Ніхто не думае, як людзі, што хварэюць на страшную хваробу, будуць дабірацца да бальніц і маліць аб дапамозе з надзеяй.(Наталля)                                                                                                                                                                                                        

Ну што, пісакі, дапісаліся? (Юры)

У мяне хворы бацька. Нам раз на два-тры тыдні цяжка ездзіць з ім у Мінск, а тут такое! Каб аналіз у Мінску здаць, патрэбны запіс. І чакаць два-тры тыдні. А каб на промневую або хіміятэрапію, увогуле не можам дачакацца. (Святлана)

Жах! Як глухі з нямым. Такое супрацьстаянне наладзілі! Чарговая адгаворка. «Скрынінгавы цэнтр з новым апаратам УЗІ»… Лухта! Здзіўляе, палохае абыякавасць чыноўнікаў да людзей, якія просяць аб дапамозе. Вырашылі праблему! Агідна! Страшна! (Алег і Наталля)

Народ, вы хоць разумееце, пра што прачыталі? Так, анкадыспансер у Вілейцы зачыняць. Але… Там плануюць зрабіць скрынінгавы цэнтр для ранняга выяўлення анкалагічнай хваробы. Спецыяльсты там ёсць. Абсталяванне набудуць за кошт рэспубліканскага бюджэту. У Вілейцы, Барысаве, Маладзечне і іншых раённых гарадах у бальніцах будзе па 15 ложкаў для хіміятэрапіі. Апарат прамневай тэрапіі ў Вілейцы састарэў. На хімію ў Мінск не трэба будзе ездзіць (па жаданні можна). Хіміятэрапію можна будзе прайсці ў бліжэйшым горадзе. (Ала)

Думаю, гэта вы дрэнна прачыталі. Што за скрынінг з апаратам УЗІ? Дай бог, каб гэтая праблема не датычылася ні вас, ні вашых блізкіх. Каб вы так павярхоўна не разважалі аб праблеме. (Алег і Наталля)

Я была на той сустрэчы. І праблема анкалогіі каснулася мяне асабіста і маіх блізкіх. На вялікі жаль. І УЗІ пры скрынінгу патрэбнае… У нас сустрэча прайшла спантанна, у нязручны час. Спадзяёмся ў Вілейцы ўсё будзе больш арганізавана. (Ала)

У выніку сітуацыя – горшая, чым была. (Інга)

Інга, канешне. Горш лячыцца на новым апараце, чым на апараце 30-гадовай даўніны. (Анастасія)

Ну-ну. Паглядзім, як работнікаў працаўладкуюць. Асабліва санітарак. (Язэль)