Пра новаўвядзенне паведамляе Маладзечанская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету.

Ад 1 лютага ў тэставым рэжыме ў магазіне «Play-Маркет» даступны дадатак для смартфонаў «Дзяржінспекцыя».

Праз яго можна паведамляць пра парушэнні заканадаўства зў галіне аховы прыроды ў рэжыме онлайн. Любы, хто ўстановіць дадатак на тэлефон, зможа лёгка зафіксаваць парушэнне. Напрыклад, рыбалоўства ці паляванне забароненымі прыстасаваннямі, у забаронены перыяд. Фота з апісаннем адправіцца ў дзяжурную службу Дзяржінспекцыі.

Разам з паведамленнем служба аўтаматычна атрымае каардынаты пункта, дзе зрабілі фота. А здымак дапаможа ацаніць сітуацыю і пры неабходнасці аператыўна накіраваць групу на месца.

Мяркуецца, што пасля дапрацоўкі дадатка паведамленне будзе дасылацца не толькі дзяжурнаму, але і работнікам бліжэйшых міжраённых інспекцый.

Распрацаваны дадатак для сістэмы Android, плануюць распрацаваць і для iOS.

Усім карыстальнікам гарантуюць ананімнасць.