ДТЗ адбылося ўвечары 4 лютага.

Кіроўца «Аўдзі 100» не даў рады кіраванню і выехаў на тратуар, дзе здзейсніў наезд на двух пешаходаў.

ДАІ паведамляла, што кіроўца быў п’яны.

Пешаходы — двое 17-гадовых падлеткаў — шпіталізаваныя з траўмамі.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Вядома, што за стырном машыны быў 22-гадовы міліцыянт Дзмітрый Г. Ён мае званне лейтэнанта міліцыі, працуе ўчастковым. 

Цікава, што інфармацыя пра Дзмітрыя Г. знікла з сайта глускай міліцыі.

Сваякі Дзмітрыя адмовіліся каментаваць здарэнне.

«Наша ніва».