Жыхарка Гродна звярнулася ў міліцыю: хтосьці ўвесь час прабіваў колы яе «Доджа». Міліцыя занялася пошукамі. Вынік здзівіў усіх.

— Аказалася, што ўсе эпізоды —справа рук адной і той жа прыяцелькі гаспадыні машыны, а на падобныя злачынныя дзеянні яе падштурхнула пачуццё рэўнасці: тая не так даўно адвяла ў зламысніцы мужчыну, — распавёў начальнік крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РАУС Гродна Уладзімір Валчкевіч.

Адпомсціць падобным чынам параіла іх агульная знаёмая. Жанчына, узброіўшыся спіцай, у розны час на працягу месяца па чарзе прабівала ўсе чатыры колы ў аўтамабілі — пры гэтым працягваючы кантактаваць з ахвярай, як ні ў чым не бывала.

«Наша ніва».